Дададзена лакацыя Рудня, удасканалена зброя2025-02-11
Перагледжанае асвятленне, дададзеныя функцыянальныя боты, праведзеныя дапрацоўкі кантролера і гульнявога персанажа, на гэтым этапе рэалізаваныя асноўныя механікі руху, прыцэльвання і стральбы, а таксама базавыя анімацыі, такія як раскачка зброі пры хадзе і бегу, дададзены ўдар прыкладам, праведзеныя працы над узбраеннем, якое ўжо часткова дададзенае ў гульню. Для ўсіх персанажаў быў рэалізаваны рэгдол. У планах дапрацаваць анімацыі персанажаў, узаемадзеянне з зброяй і асяроддзем. Працягваецца праца і над самім узбраеннем, таксама ў працы застаецца гукавое суправаджэнне, гульнявыя сэрверы і іншае. Акрамя таго, прапрацоўваюцца канцэпцыі аўтарскіх гульнявых лакацый, а таксама лакацыі, якія не ўвайшлі ў арыгінальную гульню.
Перайсці да ўсіх навін


Перайсці ў галерэю