Дададзена лакацыя Тыр, абноўлены рэндэр.17.11.2024
Мы рады падзяліцца апошнімі навінамі і зменамі ў нашым праекце. Наш праект перайшоў на новы тып рэндэра, што значна палепшыла графіку і візуальныя эфекты. Была праведзена маштабная праца па аптымізацыі мадэляў і тэкстур, што дазволіла дасягнуць больш плыўнага і стабільнага гульнявога працэсу. Адным з ключавых абнаўленняў стала кардынальная змена кантролера гульнявога персанажа, што адкрыла новыя магчымасці для рэалізацыі унікальных гульнявых механік і фішак. Праца над гульнявым сэрверам і сайтам праекта працягваецца, а адноўленыя персанажы, іх скіны, а таксама абноўлены інтэрфейс і функцыянал гульнявога лобі гатовыя парадаваць гульцоў. У бліжэйшых планах каманды скончыць працу над лакацыяй Тыр і дадаць функцыянальныя боты, аднавіць увесь арсенал мадэляў зброі і стварыць другую гульнявую лакацыю Рудня. Таксама распрацоўваецца адкрытае АПІ з гульнявой статыстыкай.

Survarium Fan Version 2024

Survarium: Fan Version - наш праект з'яўляецца поўным пераносам гульні Survarium на рухавічок Unity. Распрацоўка гульні вядзецца камандай фанатаў. Мэты праекта: Перанос усіх гульнявых лакацый на новы рухавічок. Перанос праекта на уласныя серверы. Аднаўленне гульнявых рэжымаў. Аднаўленне гульнявых механік. На дадзены момант праект знаходзіцца ў распрацоўцы.